Беларуская Служба

«Залатога ільва» Венецыянскага кінафестывалю атрымаў фільм Педра Альмадовара «Суседні пакой»

08.09.2024 12:00
«Суседні пакой» Пэдра Альмадовара быў відавочным фаварытам крытыкаў і гледачоў падчас сёлетняга Венецыянскага кінафестывалю.
Педра АльмадоварPAP/EPA/FABIO FRUSTACI

Узнагароду «Залаты леў» Венецыянскага кінафестывалю за найлепшы фільм атрымала стужка Педра Альмадовара «Суседні пакой». Дзве галоўныя ролі ў ім гуляюць Тыльда Суінтан і Джуліяна Мур.

Пасля абвяшчэння вердыкту гледачы апладзіравалі рэжысёра стоячы, што доўжылася некалькі хвілін.

«Суседні пакой» быў відавочным фаварытам крытыкаў і гледачоў. У ім распавядаецца пра канфлікт паміж дрэннай маці - ваенным карэспандэнтам і яе дачкой.

«Сярэбранага ільва» атрымаў італьянскі рэжысёр Маўра Дэльпер за фільм «Vermiglio».

У сваю чаргу найлепшай акторкай была прызнаная Ніколь Кідман за ролю ў фільме «Дрэнная дзяўчынка», а найлепшым акторам - Венсан Ліндан за ролю і фільме «Ціхі сын».

IAR/аз

У Варшаве паказалі тры кінастужкі, знятыя беларусамі пра беларусаў

29.08.2024 17:03
Кіно – гэта летапісец і каментатар сучасных падзей. Яно паказвае складанасць нашага свету, карыстаючыся ўніверсальнай мовай.