На дадзены момант найгоршая сітуацыя назіраецца ва ўсёй заходняй частцы краіны. З-за моцных дажджоў вада ўжо затапіла частку мястэчка Чадца ля мяжы з Польшчай. Ёсць небяспека, што рака Кысуца, узровень якой дасягнуў амаль чатырох метраў, таксама разальецца. Улады горада звярнуліся да жыхароў з просьбай не пакідаць свае дамы.
Мясцовы ручай затапіў больш за паўсотні дамоў у вёсцы Радашоўцэ на захадзе Славакіі. У бліжэйшых вёсках пажарныя дапамагаюць адпампоўваць ваду яшчэ з некалькіх ферм.
Кіроўцы ў некаторых месцах Славакіі таксама сутыкнуліся з сур'ёзнымі праблемамі. Сярод іншага, падтоплены ўчастак трасы D2 у бок Браціславы ў раёне горада Захор. У сталіцы Славакіі многія вуліцы затопленыя пасля моцных дажджоў, вялікія праблемы з грамадскім транспартам.
Аднак позіркі службаў і жыхароў скіраваныя на Дунай, узровень якога штогадзіны расце, рака ўжо пачала разліваецца ў суседняй Вене.
ПР/юл