Сямейная пара загінула ў суботу ўвечары ў выніку расійскага абстрэлу Адэскай вобласці - паведаміў губернатар гэтага рэгіёну на поўдні Украіны Алег Кіпер. У выніку нападу таксама пацярпела 65-гадовая жанчына.
У выніку расійскіх ракетных абстрэлаў на ўскраіне Адэсы пашкоджаныя дамы і гаспадарчыя пабудовы.
Ваенна-паветраныя сілы Украіны заявілі ў нядзелю, што за ноч яны збілі адну кіраваную ракету Х-59 расійскай арміі і 10 з 14 баявых беспілотнікаў «Шахед».
Ноччу расіяне атакавалі Адэскую вобласць на поўдні Украіны дзвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М». Расійская армія таксама выкарыстала супраць Украіны ракеты Х-59 і 14 дронаў.
ПР/юл