Румынія атрымае крэдыт ад ЗША з Фонду ваеннага фінансавання ў памеры 920 мільёнаў долараў на развіццё ўзброеных сіл. Прэм'ер-міністр Румыніі Марчэл Чолаку заявіў, што амерыканскія сродкі стануць «моцным аргументам узаемнага даверу» ў адносінах паміж Бухарэстам і Вашынгтонам, – пішуць на партале biznesalert.pl.
Фонд вайсковага фінансавання (Military Financing Fund) – гэта праграма ЗША, якая надае гранты і пазыкі саюзнікам на набыццё амерыканскай зброі, а таксама на вайсковую падрыхтоўку. Дзякуючы гэтаму механізму Румынія зможа атрымліваць сродкі на больш выгадных умовах, чым тыя, на якіх дзяржава часцей за ўсё бярэ на сябе фінансавыя абавязацельствы.
– Мы будзем развіваць абараназдольнасць Румыніі, ствараць працоўныя месцы для нашых суайчыннікаў і зноў адыгрываць значную ролю ў вытворчасці зброі на рэгіянальным узроўні. У той жа час мы атрымаем доступ да самай сучаснай зброі, якая дапаможа нам умацаваць нашу бяспеку і стрымаць пагрозы як супраць Румыніі, так супраць іншых краін ўсходняга флангу НАТА, – перакананы прэм'ер Румыніі Марчэл Чолаку.
эж