Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны быў атручаны, паведамляе партал The Insider, журналісты якога пазнаёміліся з першай версіяй пратакола з апісаннем абставінаў смерці палітыка. Там згадваецца аб моцных болях у жываце, ванітах і курчах. Згаданыя фрагменты былі выдалены з пазнейшых дакументаў.
Расійскі апазіцыянер памёр 16 лютага ў калоніі ў Арктыцы. Афіцыйна паведамлялася, што прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.
Адзін з лекараў, якія лячылі Навальнага ў 2020 годзе пасля няўдалага замаху, заявіў, што сімптомы, якія суправаджалі смерць палітыка, сведчаць аб атручванні.
Журналісты The Insider таксама знайшлі дакументы, якія сведчаць аб тым, што пасля смерці Навальнага, у тым ліку, правяралася ежа палітвязня. Гэта павінна сведчыць аб тым, што нават турэмныя службы падазравалі, што Навальнага нехта атруціў.
Журналісты, якія вядуць расследаванне, хочуць высветліць, хто забойца Навальнага і па чыім загадзе ён дзейнічаў.
IAR/аз