Беларуская Служба

У Германіі цяпер для змены полу дастаткова толькі напісаць заяву

01.11.2024 13:16
У Германіі для змены полу цяпер патрэбна толькі заява ў дзяржаўнай установе. Уступіў у сілу закон, які палягчае жыццё транссексуалам.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock/Ronnie Chua

Літаральна яшчэ ўчора, каб змяніць пол, трэба было прайсці дзве экспертызы і атрымаць станоўчае заключэнне суда.

Цяпер жа дастаткова толькі падаць у дзяржустанове адпаведную гендэрную дэкларацыю. Змяніць імя будзе не менш проста - трэба толькі заявіць пра гэта ў мясцовым ЗАГСе.

Новы закон адмяняе ранейшыя нормы. Дэпутаты нямецкага парламента выявілі, што яны былі дыскрымінацыйнымі, і вялікая сацыяльная група адчувала сябе прыніжанай з-за неабходнасці праводзіць тэсты, каб пацвердзіць тое, што было відавочным і важным для іх. Важным было і рашэнне Канстытуцыйнага суда, які прызнаў існуючыя палажэнні неадпаведнымі Канстытуцыі. Гэта наўпрост абумовіла неабходнасць зменаў.

Закон паляпшае жыццё транссексуалаў, але таксама мае абмежаванні — чарговая змена полу можа адбыцца не раней чым праз год пасля папярэдняй. Гэта адказ на крытычныя галасы правай часткі бундэстага. Адной з пагроз, узнятых у дэбатах, была магчымасць гендэрных маніпуляцый дзеля бягучых выгод.

IAR/вх