Беларуская Служба

Швецыя адхіліла заяўкі на будаўніцтва марскіх ветрапаркаў з меркаванняў абароны

04.11.2024 14:41
Іх прысутнасць у Балтыйскім моры можа ўскладніць выяўленне і збіванне ракет з выкарыстаннем батарэй Patriot.
Ілюстрацыйнае фотаpasja1000/pixabay.com/CC0

Урад Швецыі адхіліў 13 заявак на будаўніцтва марскіх ветрапаркаў з меркаванняў абароны. Міністр абароны Швецыі Пал Ёнсан заявіў журналістам, што іх прысутнасць у Балтыйскім моры можа ўскладніць выяўленне і збіванне ракет з выкарыстаннем батарэй Patriot.

Згоду на будову атрымаў адзін ветрапарк на заходнім узбярэжжы. Яшчэ дзесяць чакаюць рашэння ўрада.

У 2023 годзе ветравая электраэнергія склала прыкладна 21% усёй энергіі, вырабленай у краіне. Аднак ветраныя электрастанцыі амаль выключна размешчаны на сухапутнай частцы Швецыі.

ав