Беларуская Служба

ЗША не выключаюць прызнання Крыма расійскім - Bloomberg

19.04.2025 13:02
Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што рашэнне аб гэтым яшчэ не прынятае. 
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/WILL OLIVER/POOL

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа гатовая прызнаць расійскі кантроль над анэксаваным Расіяй украінскім паўвостравам Крым у рамках больш шырокага мірнага пагаднення паміж Масквой і Кіевам. Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы ў амерыканскіх кіроўных колах. 

Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што рашэнне аб гэтым яшчэ не прынятае. Белы дом і Дзярждэпартамент не адказалі на просьбу рэдакцыі пракаментаваць паведамленне. 

Учора Дональд Трамп прыгразіў спыніць пасярэдніцтва ў перамовах паміж бакамі канфлікту ў выпадку, калі Расія і Украіна неўзабаве не заключаць мір. Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт адмовіўся назваць які-небудзь тэрмін і выказаў спадзяванне, што да спынення амерыканскага пасярэдніцтва справа не дойдзе.

вс