Беларуская Служба

Падтрымка прэзідэнта Трампа падае - апытанне

22.04.2025 17:20
Амаль 60 працэнтаў апытаных лічыць, што з-за дзейнасці прэзідэнта Трампа, Злучаныя Штаты губляюць уплыў на міжнароднай арэне.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/SAMUEL CORUM / POOL

Яшчэ адно апытанне паказвае зніжэнне падтрымкі Дональда Трампа сярод амерыканцаў. Згодна з апошнім апытаннем грамадскай думкі, большасць амерыканцаў незадаволеныя дзеяннямі, накіраванымі супраць універсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў, а таксама ігнараваннем прэзідэнтам рашэнняў суда і аслабленнем пазіцыі ЗША ў свеце.



Паводле апытання Reuters/Ipsos, 42 працэнты рэспандэнтаў выказалі задавальненне працай Дональда Трампа на пасадзе прэзідэнта. Гэта на адзін працэнтны пункт менш, чым тры тыдні таму, і на 5 пунктаў менш, чым на пачатку тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

83 працэнты апытаных заявілі, што прэзідэнт павінен выконваць рашэнні федэральнага суда, супраць якіх ён выступае. 57 працэнтаў не згодныя з тым, каб працягваць фінансаванне ўніверсітэтаў, дзейнасць якіх не падабаецца прэзідэнту.



Апытанне Reuters/Ipsos паказала, што 66 працэнтаў рэспандэнтаў заявілі, што прэзідэнт не павінен кантраляваць культурныя ўстановы, такія як нацыянальныя музеі і тэатры. Амаль 60 працэнтаў апытаных кажуць, што Злучаныя Штаты губляюць уплыў на міжнароднай арэне. Меркаванні амерыканцаў адносна міграцыйнай палітыкі Трампа падзеленыя — 45 працэнтаў падтрымліваюць яе, 46 працэнтаў выступаюць супраць.

IAR/аз

МЗС РФ праінфармаваў Рубіа аб гатоўнасці Масквы да перамоў

18.04.2025 10:12
Раней Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Рубіа праінфармаваў Сяргея Лаўрова па тэлефоне аб перамовах у чацвер у Парыжы.

ЗША і Украіна падпісалі ліст аб намерах у справе распрацоўкі карысных выкапняў

18.04.2025 12:14
Гэта адкрывае шлях да Пагаднення аб эканамічным партнёрстве і стварэнню Інвестыцыйнага фонду для аднаўлення Украіны.