Беларуская Служба

Зяленскі: рашэнні аб перамовах з Расіяй будуць прынятыя праз некалькі гадзін

15.05.2025 13:48
Зяленскі заявіў, што рашэнні аб удзеле Украіны ў перамовах з Расіяй будуць прынятыя пасля размовы з прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам. 
    (L)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗЯленскі (L) і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган EPA/TURKISH PRESIDENTIAL PRESS OFFICE HANDOUT HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA.

Прэзідэнт Украіны знаходзіцца з афіцыйным візітам у Анкары. Паводле яго ацэнкі, накіраваная ў Турцыю дэлегацыя сведчыць аб тым, што Расія вядзе імітацыю дзейнасці.

Выходзячы з самалёта, Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што знаходзіцца ў кантакце з амерыканцамі, якія адправілі ў Турцыю дэлегацыю высокага ўзроўню.

— Узровень расійскай дэлегацыі, з таго, што мы бачым, гэта хутчэй фасад. Што рабіць далей і якія будуць нашыя крокі, мы разгледзім пасля размовы з прэзідэнтам Эрдаганам. У нас будзе некалькі гадзін, каб прыняць вельмі важныя рашэнні. Трэба разумець, які ўзровень расійскай дэлегацыі і ці можа яна нешта вырашаць.

Між тым, нягледзячы на ​​ранейшыя заявы, расійскі прэзідэнт не з'явіўся ў Анкару, а накіраваў намеснікаў міністраў абароны і замежных спраў і аднаго са сваіх дарадцаў.

У склад украінскай дэлегацыі ўваходзяць міністр замежных спраў Андрэй Сыбіга, міністр абароны Рустэм Умераў і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Як вызначылі журналісты, украінская дэлегацыя, калі вырашыць сустрэцца з расіянамі, захоча абмеркаваць безумоўнае 30-дзённае спыненне агню.
У перамовах таксама чакаецца ўдзел высокапастаўленых прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША — дзяржсакратара Марка Рубіа і спецыяльных пасланнікаў Стыва Віткофа і Кіта Келога.

IAR/яс