Беларуская Служба

Завяршыўся саміт G7 у Канадзе. Трамп і Зяленскі з'ехалі з саміту датэрмінова

18.06.2025 08:10
Паводле крыніц ва ўкраінскай дэлегацыі, Уладзімір Зяленскі зʼехаў з саміту пасля трагічнага абстрэлу Кіева папярэдняй ноччу.
    G7  , , , 16  2025 .
Палітыкі на саміце G7 у Кананаскісе, Альберта, Канада, 16 чэрвеня 2025 г. EPA/SPENCER COLBY/РАР

У Кананаскісе, правінцыя Альберта, Канада, завяршыўся саміт G7. Сустрэча лідараў найбагацейшых заходніх краін была сарвана ізраільска-іранскім канфліктам і раптоўным адʼездам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Лідары ​​прынялі камюніке па дээскалацыі на Блізкім Усходзе і падтрымалі мірныя намаганні Трампа ва Украіне.
Прэмʼер-міністр Канады Марк Карні заявіў, што саміт «можа адкрыць новую эру міжнароднага супрацоўніцтва». Карні, сярод іншага, адзначыў прысутнасць у Кананаскісе лідараў Мексікі, Індыі і Аўстраліі. Прэмʼер-міністр Канады сказаў, што цалкам разумее рашэнне прэзідэнта Дональда Трампа вярнуцца ў Вашынгтон.
Калі адзін журналіст спытаў Эмануэля Макрона, ці стала група G7 дэ-факта групай G6, прэзідэнт Францыі назваў гэтае пытанне абразлівым. Сыход Дональда Трампа азначаў, што не было ніякіх сустрэч паміж прэзідэнтам ЗША і прэмʼер-міністрам Аўстраліі Энтані Альбанезам, прэзідэнтам Мексікі Клаўдзіяй Шэйнбаўм і прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Паводле крыніц ва ўкраінскай дэлегацыі, Уладзімір Зяленскі зʼехаў з саміту пасля трагічнага абстрэлу Кіева папярэдняй ноччу (паводле абноўленых дадзеных загінулі 22 чалавекі). Гэта таксама было звязана з ранейшым рашэннем прэзідэнта ЗША Дональда Трампа скараціць сваю прысутнасць на саміце G7 і вярнуцца ў краіну.

Паводле звестак агенцтва УНІАН, з-за пазіцыі ЗША на саміце «Вялікай сямёркі» не была прынята сумесная заява па вайне ва Украіне. ЗША настойвалі на змякчэнні тэксту адносна Расіі, каб не блакаваць мірныя перамовы, у той час як астатнія 6 краін былі гатовыя падтрымаць жорсткую формулу ў дачыненні да Расіі.

Прэзідэнт Уладзімір Зеленскі, які прысутнічаў на саміце «Вялікай сямёркі», атрымаў запэўненні ў новай дапамозе Украіне ад Канады, але не сустрэўся з лідарам ЗША Дональдам Трампам, які пакінуў саміт да заканчэння з-за абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе.

IAR /вх