Беларуская Служба

ЗША ўступілі ў вайну Ізраіля з Іранам, наносячы ўдары па іранскіх стратэгічных аб'ектах

22.06.2025 08:30
Дональд Трамп заявіў, што ўдары прынеслі выдатны поспех.
     - . .  ()     .            .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт Дж. Д. Вэнс (злева) у Белым доме ў Вашынгтоне. Трамп звярнуўся да нацыі з нагоды бамбардзіроўкі ЗША ядзерных аб'ектаў у Іране.Фота: EPA/WHITE HOUSE

Амерыканскія стратэгічныя бамбавікі нанеслі ўдары па трох аб’ектах, звязаныя з іранскай ядзернай праграмай. Такім чынам, ЗША ўступілі ў вайну Ізраіля з Іранам.

У суботу ў другой палове дня, калі Дональд Трамп прызямліўся на марскім верталёце ў Белым доме, амерыканскія стратэгічныя бамбавікі паляцелі ў бок Ірана. Трамп не выйшоў да журналістаў, але зірнуў на амерыканскі сцяг, а потым паказаў сціснуты кулак. Менш чым праз дзве гадзіны ён абвясціў, што амерыканскія бомбы патрапілі ў тры іранскія цэнтры ўзбагачэння ўрану.

Згодна з інфармацыяй Пентагона, шэсць самалётаў B-2 скінулі 12 бомбаў па 15 тон кожная на Фардо - падземны завод па ўзбагачэнні ўрану, а ваенныя падводныя лодкі выпусцілі 30 ракет па аб'ектах у гарадах Натанз і Ісфахан. Адзін з бамбавікоў B-2 таксама ўжыў дзве супраць бункерныя бомбы ў Натанзе.

Пазней прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што ўдары прынеслі выдатны поспех, і ключавыя аб'екты ўзбагачэння ўрану ў Іране былі цалкам знішчаныя.

IAR/нг

Аятала Ірана Хаменеі: Мы не прымем патрабаванне аб безумоўнай капітуляцыі

18.06.2025 16:41
Вярхоўны духоўны і палітычны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ў заяве, якую зачытаў тэлевядучы, запэўніў, што Іран не прыме заклік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да безумоўнай капітуляцыі.

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

19.06.2025 09:46
Тым часам ЗША перакідваюць на Блізкі Усход яшчэ адзін – ужо трэці – авіяносец.

Раніцою Іран атакаваў ракетамі ізраільскі горад Беэр-Шэва

20.06.2025 11:13
Сем чалавек былі дастаўлены ў мясцовую бальніцу з лёгкімі траўмамі.