Амерыканскія стратэгічныя бамбавікі нанеслі ўдары па трох аб’ектах, звязаныя з іранскай ядзернай праграмай. Такім чынам, ЗША ўступілі ў вайну Ізраіля з Іранам.
У суботу ў другой палове дня, калі Дональд Трамп прызямліўся на марскім верталёце ў Белым доме, амерыканскія стратэгічныя бамбавікі паляцелі ў бок Ірана. Трамп не выйшоў да журналістаў, але зірнуў на амерыканскі сцяг, а потым паказаў сціснуты кулак. Менш чым праз дзве гадзіны ён абвясціў, што амерыканскія бомбы патрапілі ў тры іранскія цэнтры ўзбагачэння ўрану.
Згодна з інфармацыяй Пентагона, шэсць самалётаў B-2 скінулі 12 бомбаў па 15 тон кожная на Фардо - падземны завод па ўзбагачэнні ўрану, а ваенныя падводныя лодкі выпусцілі 30 ракет па аб'ектах у гарадах Натанз і Ісфахан. Адзін з бамбавікоў B-2 таксама ўжыў дзве супраць бункерныя бомбы ў Натанзе.
Пазней прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што ўдары прынеслі выдатны поспех, і ключавыя аб'екты ўзбагачэння ўрану ў Іране былі цалкам знішчаныя.
IAR/нг