Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі сустрэўся з каралём Чарльзам III

23.06.2025 19:02
Гэта ўжо трэцяя сустрэча прэзідэнта Украіны з брытанскім манархам у бягучым годзе. 
       . , 23  2025
Уладзімір Зяленскі на аўдыецыі ў караля Чарльза ІІІ. Лондан, 23 чэрвеня 2025 года Крыніца: Офіс прэзідэнта Украіны

Падчас візіту ў Вялікабрытанію прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі быў прыняты каралём Чарльзам ІІІ.

«Падчас аўдыенцыі кіраўнік дзяржавы падзякаваў Яго Вялікасці, каралеўскай сям'і і ўсім брытанцам за падтрымку ўкраінскага народа ва ўмовах поўнамаштабнай расійскай агрэсіі», – паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны.

Гэта ўжо трэцяя сустрэча прэзідэнта Украіны з брытанскім манархам у бягучым годзе. Яна стала чарговым жэстам падтрымкі Украіны з боку караля Чарльза і Вялікабрытаніі, гаворыцца ў паведамленні.

23 чэрвеня, у панядзелак, Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Вялікабрытанію, дзе правядзе шэраг важных сустрэч. Сам кіраўнік Украіны паведаміў, што будзе абмяркоўвацца ўзмацненне ціску на Расію.

вс