Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША: Амерыка застаецца адданай сваім хаўруснікам 

25.06.2025 16:17
Павелічэнне бюджэту — галоўная тэма другога дня саміту НАТА, лідары 32 дзяржаў ухваляць новы фінансавы стандарт альянсу.
  . , , 25  2025 .
Прэзідэнт ЗША Д. Трамп, Гаага, 25 чэрвеня 2025 г. PAP/EPA/KOEN VAN WEEL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Амерыка строга прытрымліваецца артыкула 5 Паўночнаатлантычнай дамовы, які вызначае: напад на аднаго з чальцоў НАТА разглядаецца як напад на ўсіх, а значыць — абавязвае іншых удзельнікаў альянсу да дзеянняў у адказ.

Амерыканскі лідар Дональд Трамп выказаў падтрымку ініцыятыве падвысіць мяжу выдаткаў на абарону для краін-членаў альянсу:

— Мы разам з саюзнікамі — да канца. Калі глядзець на лічбы — мы з імі. Цяпер мы робім важныя аб’явы. Не ведаю, ці вы ўжо прагаласавалі, але на працягу многіх гадоў я заклікаў падняць выдаткі да 5% ВУП. І цяпер яны гэта робяць. Да гэтага быў узровень 2%, прычым многія краіны нават яго не выконвалі. Думаю, гэта вельмі важны крок. НАТА стане значна мацнейшым з намі, і я цаню, што яны рухаюцца ў гэтым кірунку.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ падкрэсліў, што ініцыятыва павелічэння выдаткаў на абарону да 5% ВУП не стала б рэальнасцю без удзелу Дональда Трампа. 

Павелічэнне бюджэту — галоўная тэма другога дня саміту НАТА, лідары 32 дзяржаў ухваляць новы фінансавы стандарт альянсу.

IAR/эж