Беларуская Служба

Віктар Орбан у Бруселі пацвердзіў нязгоду на ўступленне Украіны ў ЕС

26.06.2025 12:03
Польскае старшынства ў Радзе ЕС, якое ўласна завяршаецца, планавала распачаць фармальныя перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС.
  . , , 26  2025 .
Прэм'ер Венгрыі В. Орбан, Брусель, 26 чэрвеня 2025 г.PAP/Wiktor Dąbkowski

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан пацвердзіў у Бруселі, што Будапешт не падтрымлівае пачатак перамоў аб далучэнні Украіны да Еўрапейскага Саюза. Пра гэта палітык заявіў перад адкрыццём чарговага саміту ЕС у чацвер, 26 чэрвеня. Паводле кіраўніка венгерскага ўрада, асноўнай перашкодай для пачатку перамоў з’яўляецца вайна, якая працягваецца ва Украіне:

«Калі мы інтэгруем Украіну ў Еўрапейскі Саюз, то разам з ёй інтэгруем і вайну. Мы не хочам быць часткай супольнасці, якая ўключае краіну ў стане вайны, бо гэта непасрэдная пагроза для нас. Калі адзін з членаў Еўрапейскага Саюза ваюе, то ўся супольнасць апынаецца ў стане вайны. А нам гэта не падабаецца», — заявіў Орбан.

Польскае старшынства ў Радзе ЕС, якое ўласна завяршаецца, планавала распачаць фармальныя перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС, адкрыўшы адзін з раздзелаў перамоўнага працэсу. Аднак Венгрыя выступіла супраць, а рашэнне павінна быць прынятае аднагалосна.

У сувязі з гэтым з’явілася прапанова распачаць нефармальныя перамовы, але частка краін, а таксама Еўрапейская камісія, паставілася да яе скептычна. Працэс далучэння Украіны да ЕС зноў апынуўся пад пытаннем.

IAR/эж