Беларуская Служба

У Іспаніі былыя работнікі падаюць у суд на Meta

27.06.2025 15:26
29 былых супрацоўнікаў кампаніі Meta падалі ў суд Барселоны крымінальную скаргу на медыягіганта. 
Meta
MetaDavid Esser / Shutterstock.com, Alexandros Michailidis/Shutterstock

Кожны з іх патрабуе па 150 000 еўра ў якасці кампенсацыі за прычыненую шкоду.

Мадэратары штодня праглядалі і цэнзуравалі графічныя матэрыялы – забойствы, згвалтаванні, самагубствы, дзіцячую парнаграфію. Як яны сцвярджаюць, без належнай падрыхтоўкі і псіхалагічнай падтрымкі. Цяпер гэтыя людзі скардзяцца на праблемы са здароўем: посттраўматычны сіндром, бессань, панічныя атакі, трывожнасць, у некаторых з іх з'яўляюцца суіцыдальныя думкі.

Нягледзячы на ​​тое, што фармальна гэтыя людзі працавалі ў знешняй кампаніі, менавіта Meta вызначала ўмовы працы і мела поўны кантроль над іх задачамі. Супрацоўнікі сцвярджаюць, што кампанія ведала пра рызыкі, якім іх падвяргала, і не забяспечыла належнай абароны. Цяпер яны ў калектыўнай позве патрабуюць ад кампаніі Марка Цукерберга кампенсацыі ў памеры 150 000 еўра за сваю працу кожнаму.

У мінулым годзе іншы супрацоўнік кампаніі Meta падаў падобны пазоў у Барселоне. Справа пакуль не разглядалася.

IAR/вх