Беларуская Служба

Паўднёвая Еўропа церпіць ад першай сёлета хвалі спёкі

30.06.2025 18:36
У Грэцыі побач з храмам Пасейдона ля Афінаў адбыўся вялікі пажар, давялося эвакуяваць мясцовых жыхароў і турыстаў. 
      , 28  2025 .
Жыхарка Рыму намагаецца астудзіцца ў гарадскім фантане, 28 чэрвеня 2025 г. PAP/EPA/ANGELO CARCONI

Паўднёвая Еўропа сутыкнулася з першай сёлета хваляй спёкі. У выходныя тэмпература ў Іспаніі, Партугаліі, Італіі, Грэцыі і на поўдні Францыі перавысіла 40 °C. Мясцовыя ўлады папярэджваюць пра высокую пагрозу пажараў і заклікаюць пазбягаць знаходжання на сонцы ў найбольш гарачыя гадзіны дня.

У іспанскай Андалусіі, у горадзе Эль-Гранада, зафіксавана рэкордная для чэрвеня тэмпература — 46 градусаў. Гэта найвышэйшы паказнік у гісторыі чэрвеньскіх назіранняў у краіне. Жыхарка Севільі Эсперанса адзначае, што нават уначы надзеі на астуджанне не было:

«Уначы трэба трымаць усё адкрытым, каб ахаладзіць кватэру. Але сёння наогул не стала халадней. Я вельмі дрэнна спала з-за спёкі».

У Партугаліі дзве траціны тэрыторыі ахоплены найвышэйшым узроўнем пажарнай і метэаралагічнай трывогі. У Лісабоне тэмпература дасягнула 42 °C. 

У Францыі аранжавы ўзровень небяспекі ўведзены ў 84 з 96 дэпартаментаў. У Італіі Міністэрства аховы здароўя абвясціла найвышэйшы ўзровень цеплавой трывогі для 21 з 27 буйных гарадоў. Улады плануюць абмежаваць працы на адкрытым паветры ўдзень.

У Грэцыі побач з храмам Пасейдона ля Афінаў адбыўся вялікі пажар, давялося эвакуяваць мясцовых жыхароў і турыстаў. У тушэнні ўдзельнічала больш за 130 пажарных, самалёты і верталёты.

Улады еўрапейскіх краін заклікаюць піць больш вады, пазбягаць фізічных нагрузак і адкрытага сонца.

IAR/эж