Беларуская Служба

Першая хваля спёкі стала прычынай больш за 250 смерцяў у Іспаніі

04.07.2025 16:45
Сярод ахвяр спёкі пераважаюць пажылыя людзі старэйшыя за 65 гадоў і рабочыя, якія працуюць на адкрытым паветры.
   ,       43 .
Надзвычайная спёка ў Іспаніі, тэмпература ў Кордаве і Севілі перавысіла 43 С.EPA/Salas Dostawca: PAP/EPA.

Інстытут здароўя Карласа III у Мадрыдзе паведаміў, што ў перыяд з суботы, 28 чэрвеня, па сераду, 2 ліпеня, было зарэгістравана 6108 смерцяў, з якіх 269 былі непасрэдна звязаны з празмернай спёкай.

Гэта дадзеныя сістэмы MoMo, якая аналізуе ўплыў надвор'я на штодзённую смяротнасць. Вынік заснаваны на аналізе ўплыву спёкі на хранічныя захворванні, такія як сардэчна-сасудзістыя, рэспіраторныя і метабалічныя захворванні. Сярод ахвяр спёкі пераважаюць пажылыя людзі старэйшыя за 65 гадоў і рабочыя, якія працуюць на адкрытым паветры. Трагічны выпадак быў таксама зарэгістраваны ў Каталоніі, дзе двухгадовае дзіця памерла пасля таго, як бацькі  пакінулі яго ў машыне ў спякотны дзень.

Лекары і службы заклікаюць пазбягаць знаходжання на сонцы паміж 12:00 і 17:00 гадзінамі, рэгулярна ўжываць вадкасці, а ў выпадку такіх сімптомаў, як слабасць, галавакружэнне або млоснасць, — неадкладна выклікаць хуткую дапамогу і пачаць ахалоджваць пацярпелага.

Чэрвень гэтага года быў самым гарачым месяцам у Іспаніі за ўсю гісторыю метэа назіранняў, калі тэмпература ў Эль-Гранадзе ў Андалузіі, дасягнула 46 градусаў Цэльсія. Нягледзячы на ​​тое, што тэмпература некалькі знізілася, У Іспаніі абвешчана высокай або надзвычайнай рызыка пажараў.

ПР/юл