Міністр транспарту Расіі Раман Старавойт, якога ў панядзелак без тлумачэння прычын звольніў з пасады кіраўнік краіны Уладзімір Пуцін, быў знойдзены мёртвым у горадзе Адзінцова ў Маскоўскай вобласці, паведамляе газета «Известия».
Пра верагоднае самагубства палітыка паведамілі і іншыя расійскія СМІ, у тым ліку парталы «Лента» і «Газета.ру».
Старавойт узначальваў Міністэрства транспарту з траўня 2024 года. Да гэтага ён амаль пяць гадоў займаў пасаду губернатара Курскай вобласці, якая мяжуе з Сумскай вобласцю Украіны.
PAP/аз