Дэфіцыт бюджэту Расіі за першае паўгоддзе 2025 года склаў 3,7 трлн рублёў, што ў шэсць разоў перавышае паказчык аналагічнага перыяду 2024 года. Пра гэта паведамляе Moscow Times са спасылкай на дадзеныя расійскага Міністэрства фінансаў.
Адзначаецца, што па выніках другога кварталу 2025 года «дзірка» ў бюджэце краіны-агрэсара была на 78% большая, чым у першым, з-за зніжэння нафтагазавых даходаў.
Выданне інфармуе, што за шэсць месяцаў бягучага года расійскі Мінфін патраціў прыкладна палову з таго, што запланаваў на год: 21,3 трлн з 42,3 трлн рублёў. Даходаў жа атрымана менш за палову – 17,6 трлн рублёў з закладзеных у бюджэце 38,5 трлн рублёў.
вс