Беларуская Служба

Літоўскія памежнікі нейтралізавалі беспілотнік з Беларусі

17.07.2025 10:01
У гэтым годзе літоўскія памежнікі ўжо перахапілі больш за трыццаць лятучых апаратаў гэтага тыпу.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: belstu.by

Транспартныя сродкі, падобныя да таго, што прыляцеў з Беларусі, часта выкарыстоўваюцца кантрабандыстамі цыгарэт. Літоўская памежная служба паведаміла, што інцыдэнт адбыўся ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Калі супрацоўнікі пачулі характэрны гук, яны выкарысталі прыладу глушэння сігналу. У выніку беспілотнік пачаў круціцца ў паветры і ўпаў. Яго знайшлі за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Ён не перавозіў ніякіх прадметаў.

У гэтым годзе літоўскія памежнікі ўжо перахапілі больш за трыццаць лятучых апаратаў гэтага тыпу. Акрамя дронаў, кантрабандысты выкарыстоўваюць паветраныя шары для перавозкі кантрабанды. Літоўская памежная служба паведамляе, што за апошнія сем месяцаў яна нейтралізавала прыблізна 350 такіх прадметаў.

У мінулым годзе некалькі паветраных шароў прызямліліся, сярод іншага, у Віленскім аэрапорце і ў вайсковых казармах у Алітусе, недалёка ад польскай мяжы.

Тыдзень таму пусты расійскі беспілотнік разбіўся побач з закрытым памежным пераходам з Беларуссю каля Вільнюса. Гэта не ўяўляла ніякай пагрозы, але з-за працэдур бяспекі прэм'ер-міністра Літвы і спікера парламента эвакуявалі ў бамбасховішча.

IAR/Каміль Залеўскі/яс

У Літве заклікаюць стварыць «дронавую заслону» на мяжы з Беларуссю

15.07.2025 14:02
З такім заклікам да краін рэгіёну звярнуўся прадстаўнік Еўракамісіі і былы прэмʼер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.