Украіна атрымала сёлета 850 тысяч снарадаў у рамках чэшскай ініцыятывы па боепрыпасах, паведаміла Міністэрства абароны Чэхіі. Праграма, каардынаваная Прагай і фінансаваная больш чым дзясяткам краін, у апошнія дні падверглася крытыцы з боку чэшскай апазіцыі.
Дыскусію распачаў Андрэй Бабіш, лідар апазіцыйнага руху ANO, які мае найбольшыя шанцы на перамогу на восеньскіх выбарах. Бабіш абвясціў, што калі прыйдзе да ўлады, адмовіцца ад ініцыятывы па боепрыпасах, якую лічыць непразрыстай і занадта дарагой. Ён выказаў думку, што НАТА павінна ўзяць на сябе праект.
Прэм'ер-міністр Пётр Фіала і міністр абароны Яна Чарнахова рэзка адрэагавалі на гэтыя словы, папярэдзіўшы, што адмова ад ініцыятывы будзе пагражаць нацыянальнай бяспецы і можа пашкодзіць міжнароднай рэпутацыі Чэхіі.
У сваю чаргу, Алеш Вытэчка, кіраўнік ведамства, адказнага за каардынацыю закупак боепрыпасаў для Украіны, падкрэсліў, што замежныя партнёры задаволены распрацаваным механізмам. Пра гэта сведчыць павелічэнне бюджэту на закупкі снарадаў у гэтым годзе амаль на траціну.
IAR/яс