Прадстаўнікі Сусветнай харчовай праграмы паведамілі, што тысячы жыхароў абстрэленага анклава знаходзяцца на мяжы катастрафічнага голаду, прычым кожны трэці абыходзіцца без ежы некалькі дзён.
Міністэрства аховы здароўя Газы і бальніца Насера ў Хан-Юнусе паведамілі, што больш за 30 чалавек загінулі ад ізраільскіх куль, калі яны на світанні накіроўваліся да пункта размеркавання гуманітарнай дапамогі. Ізраільскія вайскоўцы, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што адкрылі папераджальныя стрэлы па падазраваных, якія наблізіліся да салдат.
IAR//Aljazeera/Reuter/вх