Беларуская Служба

Амерыканскія СМІ пра сустрэчу на Алясцы: Пуцін атрымаў тое, што хацеў

16.08.2025 07:51
Заявы Пуціна паказалі, што ён не гатовы на ўступкі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com/yelnathalie

Медыя адзначаюць, што, як і можна было спадзявацца, падчас сустрэчы ў Анкарыджы не адбылося прарыву.

— Уладзімір Пуцін упершыню за дзесяць гадоў ступіў на зямлю Злучаных Штатаў, яго суправаджалі амерыканскія знішчальнікі. З другога боку, Дональд Трамп атрымліваў раскошу ад важнасці моманту і той увагі, якая была яму прысвечана, — піша пасля сустрэчы New York Times.  

— Гэта быў дыпламатычны танец, — ацэньвае тэлеканал Fox News.

— Трамп і Пуцін завяршаюць саміт без дамоўленасці па Украіне. Абодва прэзідэнты на прэс-канферэнцыі не адказалі ні на адно пытанне пасля ранейшага, чым планавалася, завяршэння сумесных перамоў, — падсумоўвае Washington Post.

Партал Politico піша:

— Пуцін, які ў сваіх выказваннях хваліў Трампа, выказаў гатоўнасць да вырашэння вайны такім чынам, каб узяць пад увагу як меркаванні Украіны, так і Расіі па пытаннях бяспекі. Аднак яго заявы пра быццам бы фундаментальныя пагрозы расійскай бяспецы з боку Украіны, выразна паказалі, што ён не гатовы на ўступкі ў ніводным пытанні, — ацэньвае Politico.

— Сустрэча на Алясцы была праверкай, ці здолее Дональд Трамп зрабіць крокі наперад у справе мірнага пагаднення ў трохгадовай вайне ва Украіне, — падкрэслівае USA Today.

IAR/Jan Pachlowski

нг