Беларуская Служба

Amnesty International абвінавачвае Ізраіль у голадзе жыхароў Газы

18.08.2025 11:02
Паводле праваабаронцаў, Ізраіль праводзіць мэтанакіраваную кампанію голаду ў акупаваным Сектары Газа.
Amnesty International.
Amnesty International.фота: David Esser/ Shutterstock

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвінаваціла Ізраіль у «свядомай палітыцы» голаду жыхароў Газы. Згодна са справаздачай арганізацыі, «Ізраіль праводзіць мэтанакіраваную кампанію голаду ў акупаваным Сектары Газа, сістэматычна разбураючы здароўе, дабрабыт і сацыяльную структуру палестынцаў».

Amnesty International спасылаецца на сведкаў – палестынцаў і лекараў, якія даглядаюць за недаядаючымі дзецьмі ў Сектары Газа.

Ізраіль, які рэзка скараціў паток гуманітарнай дапамогі ў сектар, адмаўляе абвінавачванні ў голадзе. Міністэрства абароны і замежных спраў пакуль не пракаментавалі справаздачу Amnesty International.

IAR/аз

У Парыжы праваабаронцы правялі акцыю ў абарону мірных жыхароў Сектара Газа

27.07.2025 11:04
Эмануэль Макрон заяўляе, што ўзмоцніць ціск на прэмʼер-міністра Ізраіля, ён таксама абвясціў, што Францыя прызнае незалежнасць Палесціны.