Беларуская Служба

На парадзе ў Пекіне пакажуць найноўшыя віды кітайскіх ўзбраенняў

20.08.2025 12:33
Парад працягнецца каля 70 хвілін і складзецца з двух этапаў — цырымоніі перадачы сцягоў і праходжання войскаў праз плошчу Цяньаньмэнь.
    -,   , , 20  2025 .
Прадстаўнікі Мінабароны КНР праводзяць прэс-канферэнцыю, прысвечаную ваеннаму параду, Пекін, 20 жніўня 2025 г.PAP/EPA/JESSICA LEE

3 верасня ў Пекіне адбудзецца маштабны парад з нагоды 80-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. 

Паводле прадстаўнікоў Міністэрства абароны КНР, упершыню будуць прадэманстраваныя найноўшыя распрацоўкі нацыянальнай абароннай прамысловасці: гіпергукавыя ракеты, сістэмы СПА і ПРА, сучасныя танкі, інтэграваныя беспілотныя і антыдронавыя комплексы, а таксама сродкі радыёэлектроннай барацьбы. У новых узбраеннях выкарыстоўваюцца сістэма навігацыі Beidou і сучасныя камп’ютарныя мадэлі.

Парад працягнецца каля 70 хвілін і складзецца з двух этапаў — цырымоніі перадачы сцягоў і праходжання войскаў праз плошчу Цяньаньмэнь. У ёй возьмуць удзел 45 падраздзяленняў, у тым ліку 15 з іх пяхоты і тры авіяцыйныя групы. Агулам прамаршыруе больш за 10 тысяч вайскоўцаў НВА КНР, сотні самалётаў і тысячы адзінак тэхнікі.

PAP/эж