Эфі Дэфрын пацвердзіў, што на гэтым тыдні будзе разаслана амаль 60 000 лістоў салдатам-прызыўнікам, а яшчэ 20 000 – пазней у гэтым месяцы.
8 жніўня прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што краіна мае намер узяць пад кантроль усю прыбярэжную тэрыторыю Газы, і ізраільскія вайскоўцы ўжо зацвердзілі план новага наступу. Раней СМІ паведамлялі, што аблога горада павінна пачацца да гадавіны нападу ХАМАС 7 кастрычніка.
Паводле паведамленняў СМІ, кампанія, якая праводзіцца ў некалькі этапаў, як чакаецца, будзе доўжыцца некалькі месяцаў і пачнецца з перамяшчэння прыблізна аднаго мільёна мірных жыхароў, якія пражываюць у Газе, што складае амаль палову агульнай колькасці насельніцтва тэрыторыі. Паводле папярэдніх паведамленняў СМІ, палестынцы павінны будуць пакінуць горад да 7 кастрычніка. Пасля гэтага чакаецца, што салдаты ўвойдуць у Газу, каб забіць байцоў ХАМАС, якія застануцца.
Ужо некалькі дзён паведамлялася пра ўзмацненне баёў у прыгарадах Газы.
Ізраільскія вайскоўцы абвясцілі, што на поўдні будуць створаны дадатковыя пункты размеркавання гуманітарнай дапамогі і як мінімум два палявыя шпіталі, куды будуць адпраўлены мірныя жыхары Газы, і армія каардынуе дэталі гэтых аперацый з гуманітарнымі арганізацыямі.
Новы наступ крытыкуюць у Ізраілі, значная частка грамадскасці лічыць, што кампанія ставіць пад пагрозу закладнікаў і салдат, і заклікае ўрад заключыць перамірʼе, а не працягваць вайну. Прэмʼер-міністр Нетаньяху заяўляе, што новы наступ – адзіны спосаб перамагчы ХАМАС і вызваліць закладнікаў.
Вайна ў сектары Газа працягваецца з 7 кастрычніка 2023 года, калі ХАМАС, які кіруе тэрыторыяй, атакаваў поўдзень Ізраіля, забіўшы каля 1200 чалавек і выкраўшы 251. Паводле звестак ізраільскай арміі, з 50 чалавек, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца ХАМАС, у жывых засталося не больш за 20. Міністэрства аховы здароўя сектара Газа паведаміла, што ў выніку ізраільскіх атак загінулі больш за 62 100 палестынцаў.
Паводле РАР/вх