У заяве міністэрства гаворыцца, што мэтай вучэнняў таксама з'яўляецца «знішчэнне ўмоўнага праціўніка».
«У вучэннях удзельнічаюць каля 1000 вайскоўцаў Балтыйскага флоту і амаль 100 адзінак узбраення, ваеннай тэхнікі і спецыялізаванага абсталявання», – гаворыцца ў заяве. Падкрэсліваецца, што вучэнні праводзяцца пад камандаваннем галоўнакамандуючага ВМФ Расіі адмірала Аляксандра Майсеева.
У заяве, якую цытуе Reuters, гаворыцца, што адзін з этапаў вучэнняў быў прысвечаны «абароне аэрадрома ад удараў беспілотных лятальных апаратаў з выкарыстаннем сістэм і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы». «Таксама былі прадстаўлены магчымасці арганізацыі эфектыўнай падрыхтоўкі авіяцыйнай тэхнікі да адбіцця нападу», – паведаміла Міністэрства абароны Расіі.
Таксама ў рамках вучэнняў «ацэньваліся дзеянні дзяжурных сіл і падраздзяленняў флоту, прызначаных для абароны ад падводных дыверсій».
«Вайскоўцы прадэманстравалі свае навыкі выяўлення і захопу групы падводных дыверсантаў, а таксама выкарыстання беспілотнікаў для знішчэння беспілотных лодак умоўнага праціўніка», – паведаміла Міністэрства абароны Расіі.
PAP/вх