Беларуская Служба

Facebook цэнзураваў твор сусветна вядомага скульптара Яга

23.08.2025 18:25
Белая, мармуровая скульптура «Давід» адлюстроўвае аголеную жанчыну.
Facebook
Facebook geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Facebook цэнзураваў фатаграфіі апошняй працы вядомага італьянскага скульптара Яга (Jago), а затым заблакаваў акаўнт мастака. Белая, мармуровая скульптура «Давід» адлюстроўвае аголеную жанчыну і з'яўляецца спасылкай на знакамітую статую Мікеланджэла ў Фларэнцыі.

Яга размясціў у сваім акаўнце ў Facebook фата рэалістычнай скульптуры цалкам аголенай прыгожай жанчыны і меў намер запрасіць інтэрнэт-карыстальнікаў на выставу сваіх апошніх работ, якая пачнецца 3-гa верасня ў Таарміне на Сіцыліі.

Аднак Facebook не апублікаваў запрашэння, пра што вырашыў алгарытм Meta. З-за занадта рэалістычнага адлюстравання інтымных анатамічных дэталяў, ён палічыў скульптуру парнаграфічнай.

Апеляцыі мастака былі беспаспяховымі. У інтэрвʼю інфармацыйнаму агенцтву ANSA Яга сказаў, што гэта ўжо дзясяты раз, калі такое здараецца з ягонымі скульптурамі.

IAR/аз

Амаль палова палякаў траціць больш за 47 еўра ў месяц на культуру

19.08.2025 12:00
У той жа час, паводле даследавання IBRiS, амаль 40% рэспандэнтаў не наведваюць культурных мерапрыемстваў з-за высокіх коштаў квіткоў.