Беларуская Служба

Двое польскіх жаўнераў загінулі падчас вучэнняў у ЗША

20.09.2025 16:00
Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш выказаў спачуванні семʼям вайскоўцаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Двое польскіх жаўнераў спецпадраздзялення загінулі ў выніку нешчаслівага здарэння падчас вучэнняў у ЗША.

Прэс-сакратар камандуючага кампанентам спецыяльных сіл, падпалкоўнік Марыюш Лапэта (Mariusz Łapeta), паведаміў Польскаму радыё, што справай займаецца адмысловая камісія:

- Згаданыя жаўнеры прымалі ўдзел у праграмных вучэннях у ЗША. Гэта былі парашутныя трэніроўкі, якія адбываліся ў начны час. Дайшло да нешчаслівага здарэння – загінулі два жаўнеры.

Віцэ-прэмʼер і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш выказаў спачуванні семʼям вайскоўцаў і падкрэсліў, што яны атрымаюць поўную падтрымку.

IAR/аз