Беларуская Служба

Чарговая краіна прызнае палестынскую дзяржаву

22.09.2025 14:01
Назіральнікі называюць гэта гістарычным зрухам у заходняй знешняй палітыцы.
Сцяг Мальты jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння Мальта павінна абвясціць аб прызнанні палестынскай дзяржавы. Гэта павінна адбыцца на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Раней аб падобным кроку абвясціла таксама Францыя.

Прэм'ер-міністр Мальты Роберт Абела паведаміў аб прызнанні Палестыны яшчэ ў траўні. Мальта даўно падтрымлівае палестынцаў і выступае за ідэю дзвюх дзяржаў, гэта значыць Ізраіля і Палестыны.

Раней палестынскую дзяржаву афіцыйна прызналі Вялікабрытанія, Аўстралія, Канада і Партугалія.

Назіральнікі называюць гэта гістарычным зрухам у заходняй знешняй палітыцы. Паводле іх, гэта павінна паспрыяць ідэі дзвюх дзяржаў і спыненню вайны ў Сектары Газа.

Аднак рашэнні згаданых краінаў сустрэлі неадкладную негатыўную рэакцыю, як з боку Ізраіля, так з боку ЗША.

IAR/аз

Прэзідэнт Караль Наўроцкі прыме ўдзел у агульных дэбатах 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

20.09.2025 17:01
Пры гэтай нагодзе Караль Наўроцкі зможа зноў паразмаўляць з прэзідэнтам Дональдам Трампам.