Беларуская Служба

Зацікаўленне курсамі па абслугоўванні дронаў б’е рэкорды сярод эстонцаў

24.11.2025 11:02
Абавязковай умовай для ўдзелу ў навучанні з'яўляецца наяўнасць уласнага беспілотніка.
 .
Ілюстрацыйнае фота.MOD Lithuania/X

У Эстоніі рэкордную зацікаўленасць выклікалі курсы па абслугоўванні дронаў. У спісе ахвотных прыняць удзел у такіх занятках больш за 3 000 чалавек. Аднак месцаў значна менш.

Курсы арганізуюць, сярод іншага, эстонскія войскі тэрытарыяльнай абароны. Базавую падрыхтоўку па кіраванні беспілотнікамі ў мінулым месяцы прайшло больш за 120 чалавек.

Эстонскае грамадскае тэлебачанне паведаміла, што заняткі вельмі папулярныя, асабліва сярод моладзі. Асновы кіравання БПЛА даволі простыя, а практыкаванні – цікавыя. Аднак абавязковай умовай для ўдзелу ў навучанні зʼяўляецца наяўнасць уласнага беспілотніка.

Арганізатары такіх курсаў падкрэсліваюць, што Эстонія павінна павялічыць свае магчымасці па выкарыстанні дронаў.

«Купіць беспілотнік можа кожны, але ці кожны ведае, як ім бяспечна кіраваць, ведае неабходныя правілы, як, напрыклад, дазволеная вышыня ці далёкасць палёту?» – сумняецца адзін з інструктараў.

Пасля завяршэння базавага курса можна пачаць навучанне кіраванню беспілотнікамі ў тактычных мэтах.

IAR/аз

У Галандыі зноў спынялі працу аэрапорта праз невядомыя дроны 

23.11.2025 13:33
Эйндховен выконвае функцыі грамадзянскага порта і базы Каралеўскіх ВПС Галандыі, што павышае патрабаванні да бяспекі.

Аэрапорт у Вільні зноў прыпыняў працы з-за падазроных паветраных шароў

24.11.2025 09:00
У канцы кастрычніка, у адказ на падобныя інцыдэнты, урад Літвы вырашыў закрыць КПП з Беларуссю ў Медніках і Салечніках.