Беларуская Служба

Агенцтвы па працаўладкаванні прыводзяць палякаў у Нідэрландах да бяздомнасці

11.12.2025 11:09
Ва ўсім вінаватыя працоўныя кантракты, якія спалучаюць працу з жыллём.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.planet_fox /pixabay.com/CC0 Public Domain

Агенцтвы па часовым працаўладкаванні ў Нідэрландах прыводзяць польскіх працоўных-мігрантаў да бяздомнасці. Гэта звязана з працоўнымі кантрактамі, якія спалучаюць працу з жыллём.



Урад Нідэрландаў падрыхтаваў заканадаўства, якое забараняе такую практыку, але ў апошні момант адмяніў рашэнне аб яго ўвядзенні. Прафсаюзы, гуманітарныя арганізацыі і члены парламента крытыкуюць згаданы крок.

Часовыя працоўныя кантракты, заключаныя з агенцтвамі па часовым працаўладкаванні спалучаныя з арэндай жылля, за якое працадаўца адлічвае чвэрць мінімальнай заработнай платы. Калі супрацоўнік губляе працу, ён павінен неадкладна з’ехаць з арандаванай кватэры.

Паводле прафсаюзаў і гуманітарных арганізацый, гэта бізнес-мадэль, якая выкарыстоўваецца для эксплуатацыі працоўных-мігрантаў.

Паводле агульных ацэнак, у Нідэрландах знаходзіцца каля 3 000 бяздомных працоўных-мігрантаў з ЕС, 70% з якіх – палякі. І гэтая лічба хутка расце.

IAR/аз

Да 2030 года ў Польшчы абвастрыцца дэфіцыт кадраў у сферы дагляду і апекі

09.12.2025 17:12
Паводле даследавання, попыт на апякунскія паслугі будзе расці, але адначасова чакаецца сыход часткі персаналу.