Беларуская Служба

Расійскія памежнікі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі

18.12.2025 10:01
Улады ў Таліне патрабуюць тлумачэнняў ад расійскага боку.
Сцяг Эстонііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Трое расійскіх памежнікаў учора (серада, 17 снежня) перасеклі мяжу з Эстоніяй без дазволу. Матывы інцыдэнту невядомыя. Пагрозы нацыянальнай бяспецы ён не ўяўляў.

Паводле слоў міністра ўнутраных спраў Эстоніі Ігара Таро, інцыдэнт адбыўся на памежнай рацэ Нарва, у месцы ў якім яна ўпадае ў Чудскае возера.

Верагодна, расійскія памежнікі падплылі на глісеры да хвалярэза, дзе праходзіць лінія мяжы паміж дзвюма краінамі. Яны прайшлі ўздоўж канструкцыі і пераправіліся на эстонскі бок.

Інцыдэнт быў зафіксаваны сістэмамі відэаназірання і апублікаваны ў інтэрнэце.

Улады ў Таліне патрабуюць тлумачэнняў ад расійскага боку. Міністэрства замежных спраў абвясціла, што выкліча прадстаўніка расійскай амбасады.

Паводле слоў міністра ўнутраных спраў, інцыдэнт мог адбыцца з-за недасведчанасці расійскіх функцыянераў, але магчымая правакацыя, нa дадзеным этапе, таксама не выключаецца.

IAR/аз

На беларуска-ўкраінскай мяжы зноў уз’ядналіся расійскія і ўкраінскія сем’і

17.12.2025 12:01
Паводле інфармацыі расійскіх дзяржаўных СМІ, у Расію і Украіну вяртаюцца па 15 чалавек.