Беларуская Служба

Венесуэла: былы кандыдат ад апазіцыі заявіў, што звяржэнне Мадура — важны, але недастатковы крок

05.01.2026 10:09
Эдмунда Гансалес Уруція — венесуэльскі палітык і дыпламат, кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.
Трамп апублікаваў фота Мадура на борце пасля затрыманняКрыніца: truthsocial.com/@realDonaldTrump

Былы апазіцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Венесуэлы Эдмунда Гансалес Уруція заявіў, што звяржэнне  Нікаласа Мадуры сіламі ЗША з’яўляецца «важным крокам, але недастатковым» для вяртання нармальнага жыцця ў краіне, якая перажывае глыбокі крызіс.

Пра гэта палітык паведаміў у відэазвароце, апублікаваным у сацыяльных сетках. У цяперашні час Эдмунда Гансалес Уруція знаходзіцца ў эміграцыі ў Іспаніі.

«Гэты момант — важны крок, аднак яго недастаткова. Нармалізацыя сітуацыі ў краіне стане магчымай толькі тады, калі ўсе венесуэльцы, пазбаўленыя волі з палітычных прычын, сапраўдныя закладнікі сістэмы пераследу, будуць вызваленыя, а воля большасці, выразна выказаная венесуэльскім народам, будзе безумоўна паважаная», — падкрэсліў палітыка.

Эдмунда Гансалес Уруція — венесуэльскі палітык і дыпламат, кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года. Венесуэльская апазіцыя лічыць яго легітымна абраным прэзідэнтам краіны.

Нагадаем, у ноч на 3 студзеня ваенныя ЗША правялі спецаперацыю ў Каракасе па захопе прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры і ягонай жонкі, пара дастаўлена ў Нью-Ёрк, дзе супраць іх плануецца судовы працэс па абвінавачаннях у арганізацыі наркатрафіку.

iar/эж


Расія выкарыстае інтэрвенцыю ЗША ў Венесуэле ў прапагандысцкіх мэтах у вайне з Украінай – польскі палітолаг

03.01.2026 17:07
МЗС Расіі заявіла, што дзеянні ЗША ўяўляюць сабой акт узброенай агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы.

«У Венесуэле ёсць толькі адзін прэзідэнт – і яго завуць Нікалас Мадура» - віцэ-прэзідэнт Венесуэлы, пра якую Трамп казаў, што яна супрацоўнічае з ЗША

04.01.2026 09:43
Дэлсі Радрыгес запэўніла грамадзян, што ўрад застаецца верным сваім абавязкам і гатовы абараняць краіну.

Рэакцыя на падзеі ў Венесуэле: Еўропа павінна рыхтавацца да ўласных «спецыяльных аперацый»

04.01.2026 14:20
ЗША пад кіраўніцтвам Трампа мяняе сусветны парадак. Гэта трывожны сігнал для нашай часткі свету.