Рэжым у Каракасе абвясціў аб вызваленні «значнай колькасці» апазіцыйных дзеячаў, затрыманых у апошнія гады. За два дні пасля заявы ўрада Венесуэлы было вызвалена толькі дзевяць чалавек.
Першыя вызваленыя - чатыры іспанцы і вядомая венесуэльска-іспанская праваабаронца Росіа Сан-Мігель прыбылі ў Мадрыд. Таксама на волі чацвёра венесуэльцаў, у тым ліку Энрыке Маркес, кандыдат на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах, і Б'яджыа Пільеры, блізкі паплечнік лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Марыі Мачада.
Агульная колькасць вызваленых зняволеных менш за дзесяць чалавек, што не адпавядае заяве, зробленай у чацвер 8 студзеня спікерам парламента Венесуэлы Хорхе Радрыгесам. Толькі ў турме Гелікоідэ, пра закрыццё якой Дональд Трамп абвясціў 3 студзеня, утрымлівалася ад 50 да 80 палітычных зняволеных.
«Нам патрэбна міжнародная падтрымка, каб вызваліць усіх з турмаў Радэа, Гелікоідэ, Такарон, Ярэ — іх вельмі шмат. Кажуць, што тут тысяча палітычных зняволеных, але гэта хлусня — тут больш за 2 тысячы дысідэнтаў», — кажа Масіэль Кардонес, маці, якая чакае вызвалення сына каля турмы Радэа.
Amnesty International узначальвае пратэст каля іншай турмы ў Венесуэле. Сем'і калумбійскіх зняволеных чакаюць сваіх блізкіх на мяжы.
ПР/юл