Беларуская Служба

На гэтым тыдні запланаваныя дзве сустрэчы паміж адміністрацыяй ЗША і дацкімі чыноўнікамі. Галоўная тэма – Грэнландыя

12.01.2026 14:00
Прэзідэнт ЗША пераконвае, што Злучаныя Штаты Амерыкі павінны ўзяць пад кантроль аўтаномную залежную тэрыторыю Даніі.
Сцяг Данііtorben7400 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнікі ўрадаў Даніі і ЗША сустрэнуцца двойчы на гэтым тыдні. У цэнтры ўвагі будуць пытанні, звязаныя з Грэнландыяй. Паводле дацкага тэлеканала TV2, міністр замежных спраў Даніі Ларс Лёке Расмусен і міністр замежных спраў Грэнландыі Вівіян Моцфельдт павінны правесці перамовы ў Вашынгтоне з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа.

Другая сустрэча адбудзецца ў пятніцу. У ейных рамках некалькі амерыканскіх сенатараў адправяцца ў Данію, каб пагаварыць з Камітэтам па знешняй палітыцы і Камітэтам па Грэнландыі, якія ўваходзяць у склад дацкага парламента.

Чакаецца, што прадстаўнікі абедзвюх краін абмяркуюць заявы Дональда Трампа адносна выспы. Прэзідэнт ЗША паўтарыў, што Злучаныя Штаты павінны ўзяць пад кантроль аўтаномную залежную тэрыторыю Даніі. Нядаўна ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра стрымліванне Расіі і Кітая.

Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты патрабуюць мець на Грэнландыі вялікую колькасць войскаў, але адначасова ён падкрэсліў, што «патрэбна нешта большае».

«Нам патрэбна ўласнасць. Нам сапраўды патрэбен тытульны дакумент, як кажуць у сферы нерухомасці», – сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Нагадваем, заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сустрэліся з крытыкай з боку Даніі і Еўрасаюза, прычым некаторыя адзначаюць, што канфлікт паміж ЗША і Даніяй можа падарваць само існаванне НАТА.

IAR/аз

Еўрапейскія краіны падтрымалі Данію ў пытанні Грэнландыі

06.01.2026 16:02
«На жаль, я лічу, што прэзідэнта ЗША трэба ўспрымаць сур'ёзна, калі ён кажа, што хоча Грэнландыю», – прэмʼер Даніі.