Прадстаўнікі ўрадаў Даніі і ЗША сустрэнуцца двойчы на гэтым тыдні. У цэнтры ўвагі будуць пытанні, звязаныя з Грэнландыяй. Паводле дацкага тэлеканала TV2, міністр замежных спраў Даніі Ларс Лёке Расмусен і міністр замежных спраў Грэнландыі Вівіян Моцфельдт павінны правесці перамовы ў Вашынгтоне з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа.
Другая сустрэча адбудзецца ў пятніцу. У ейных рамках некалькі амерыканскіх сенатараў адправяцца ў Данію, каб пагаварыць з Камітэтам па знешняй палітыцы і Камітэтам па Грэнландыі, якія ўваходзяць у склад дацкага парламента.
Чакаецца, што прадстаўнікі абедзвюх краін абмяркуюць заявы Дональда Трампа адносна выспы. Прэзідэнт ЗША паўтарыў, што Злучаныя Штаты павінны ўзяць пад кантроль аўтаномную залежную тэрыторыю Даніі. Нядаўна ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра стрымліванне Расіі і Кітая.
Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты патрабуюць мець на Грэнландыі вялікую колькасць войскаў, але адначасова ён падкрэсліў, што «патрэбна нешта большае».
«Нам патрэбна ўласнасць. Нам сапраўды патрэбен тытульны дакумент, як кажуць у сферы нерухомасці», – сказаў амерыканскі прэзідэнт.
Нагадваем, заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сустрэліся з крытыкай з боку Даніі і Еўрасаюза, прычым некаторыя адзначаюць, што канфлікт паміж ЗША і Даніяй можа падарваць само існаванне НАТА.
IAR/аз