Беларуская Служба

Нягледзячы на тое, што Трамп адмовіўся ад сваіх пагроз, ЕС абмяркоўвае магчымыя меры супраць ЗША

22.01.2026 09:20
«Мы на ростанях. Еўропа гатовая дзейнічаць, калі будзе такая неабходнасць».
     .
Дональд Трамп на Сусветным эканамічным форуме. PAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

Сёння, 22 студзеня, у Бруселі адбудзецца надзвычайны саміт ЕС, скліканы ў адказ на пагрозы Дональда Трампа ўвесці дадатковыя мытныя тарыфы ў адносінах краін, якія падтрымліваюць Грэнландыю. Нягледзячы на ​​тое, што прэзідэнт ЗША ўчора адмовіўся ад гэтых пагроз, сустрэча еўрапейскіх лідараў усё роўна адбудзецца. З Бруселя перадае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.

— Дыпламаты ЕС з недаверам паставіліся да слоў амерыканскага прэзідэнта, які адмовіўся ад ідэі ўвесці мыты. Яны адзначаюць, што напружанасць у адносінах з ЗША застаецца, неабходна абмеркаваць магчымыя крокі. «Мы на ростанях. Еўропа гатовая дзейнічаць, калі будзе такая неабходнасць», - заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. А такі быў каментар кіраўніка Еўрапейскай рады Антоніу Кошты: «Міжнароднае права — гэта не адна з опцый на выбар». Што мог бы зрабіць Еўрасаюз, калі б Штаты ўвялі пошліны? На стале ляжыць спіс амерыканскіх прадуктаў, на якія можна ўвесці мыты — агулам на 93 мільярды еўра. Ёсць таксама жорсткія правілы, якія маглі б балюча ўдарыць па амерыканскіх таварах і паслугах, але гэта крайні варыянт.

IAR/нг

«Прыйшоў час узяць сябе ў рукі, быць цвёрдымі». Еўрапейскія лідары ашаломленыя прапановамі Трампа

21.01.2026 15:55
Сусветны эканамічны форум у Давосе праходзіць пад дэвізам «Дух дыялогу», але ўся ўвага скіраваная на аднаго чалавека - Дональда Трампа. 

Дональд Туск разглядаў магчымасць накіраваць польскіх салдат у Грэнландыю?

21.01.2026 16:41
Рашучым праціўнікам такой місіі стаў віцэ-прэм’ер і міністр абароны.