Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла, што найлепшая гарантыя бяспекі для Украіны – гэта забяспечыць такую бяспеку Маскве. Другі раўнд мірных перамоваў паміж ЗША, Украінай і Расіяй павінен пачацца заўтра (1 лютага) у Абу-Дабі. Папярэднія заявы пасланцоў з Вашынгтона, Кіева і Масквы паказвалі, што два ключавыя пытанні застаюцца нявырашанымі: тэрытарыяльныя і гарантыі бяспекі.
Гарантыі бяспекі для Украіны важныя, але гарантыі бяспекі для Расіі важнейшыя, заявіў намеснік міністра замежных спраў Расіі Аляксандр Грушко ў інтэрв'ю пракрамлёўскім СМІ.
«Усе кажуць, што гарантыі бяспекі для Украіны неабходныя, але я не памятаю, каб хто-небудзь у апошнія месяцы ці нават гады згадваў, што гарантыі для Расіі таксама павінны быць часткай мірнага ўрэгулявання», – заявіў расійскі дыпламат. Грушко дадаў, што бяспека Кіева будзе магчымая толькі тады, калі Масква будзе ведаць, што тэрыторыя суседняй краіны не зʼяўляецца палігонам для стварэння пагрозы для Расіі.
Незалежныя каментатары адзначаюць, што стварэнне ўражання, што Расіі пагражаюць знешнія ворагі, зʼяўляецца пастаянным элементам рыторыкі маскоўскага рэжыму. Такім чынам Уладзімір Пуцін спрабуе апраўдаць напад на Украіну і ўнутраныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў.
ПР/юл