Беларуская Служба

Крамлёўская прапаганда атакуе Польшчу і краіны Балтыі

02.02.2026 17:01
Польшча даўно падвяргаецца крытыцы ў Расіі за падтрымку Украіны і асуджэнне кіравання Уладзіміра Пуціна.
,  ()
Масква, Крэмль (ілюстрацыя)фота: IAR/Maciej Jastrzębski

Масква выкарыстоўвае прапаганду для нападу на Польшчу і краіны Балтыі. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў абвінаваціў палякаў, літоўцаў, латышоў і эстонцаў у распаўсюджванні русафобіі сярод краін Еўрапейскага Саюза.

Прэс-сакратар Крамля заявіў, што сярод польскіх чыноўнікаў пануе нянавісць да ўсяго расійскага.

«Польшча і краіны Балтыі займаюць першыя месцы ў русафобскім лагеры», – сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Польшча даўно падвяргаецца крытыцы ў Расіі за падтрымку Украіны і асуджэнне кіравання Уладзіміра Пуціна. У тэлевізійных праграмах палякі паказваюцца як ворагі Расіі.

Гэта адлюстравана ў нядаўніх апытаннях, праведзеных незалежным Левада-цэнтрам. Цэлых 62 працэнты расіянаў вызначылі Польшчу і Літву як найбольш варожыя краіны. Гэта ж апытанне паказвае, што расіяне лічаць еўрапейскія краіны пагрозай для існавання Расіі.

IAR/аз