Беларуская Служба

Амстэрдам хоча выслаць дадому бяздомных імігрантаў з Усходняй Еўропы

25.02.2026 09:32
Паводле слоў мэра гораду, гэта найлепшы спосаб барацьбы з бяздомнасцю і наркаманіяй.
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Амстэрдам хоча адправіць дадому бяздомных імігрантаў з Усходняй Еўропы. У першую чаргу гэта тычыцца наркаманаў.

Лічыцца, што сярод наркаманаў найбольш распаўсюджаныя бяздомныя імігранты з Усходняй Еўропы. Іх можна знайсці ў некалькіх парках і ў цэнтры Амстэрдама.

Мэр Фемке Халсема хоча адправіць іх дадому, бо яны ўяўляюць сабой усё большую праблему. У штотыднёвым інтэрвʼю тэлеканалу AT5 мэр не змог удакладніць колькасць людзей, якіх гэта тычыцца.

Міхаэль Спрокерэф з гуманітарнай арганізацыі «Regenboog», якая кіруе прытулкам Amoc для бяздомных усходнееўрапейцаў, заявіў Польскаму радыё, што амаль усе яны страцілі свае дамы з-за несумленных агенцтваў часовага працаўладкавання. «Чым даўжэй яны праводзяць на вуліцах, тым больш у іх праблем з залежнасцю. Яны маюць кантакты з іншымі бездомнымі ды адмаўляюцца пакідаць вуліцу, нават калі жыццё там цяжкае, поўнае гвалту і наркаманіі», – падкрэсліў ён.

«Regenboog», як і іншыя гуманітарныя арганізацыі ў буйных гарадах, купляе зваротныя квіткі для тых, хто жадае вярнуцца ў Польшчу.

ПР/юл