Беларуская Служба

Кувейт апынуўся пад абстрэлам Ірана. Пацярпела амерыканскае пасольства

02.03.2026 11:02
Гукі выбухаў былі чутныя таксама ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Іраку і Ліване.
    -      .
Дым падымаецца з порта Джэбель-Алі ў Дубаі пасля іранскай ракетнай атакі.PAP/EPA/STRINGER

Некалькі амерыканскіх знішчальнікаў разбіліся над Кувейтам. Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны. Амерыканскія ваенныя аб'екты ў Кувейце ўжо другі дзень падвяргаюцца нападам Ірана. Улады Кувейта паведамілі, што пілотам амерыканскіх самалётаў удалося катапультавацца.

У сваю чаргу ВПС ЗША паведамілі, што тры амерыканскія знішчальнікі Ф-15 памылкова збілі кувейцкія сістэмы супрацьпаветранай абароны. Паводле згаданай крыніцы, шасці членам экіпажа ўдалося катапультавацца.

Мэтай іранскага нападу стала амерыканскае пасольства ў Кувейце. Паводле слоў відавочцаў, з будынка пасольства ішоў дым. Раней улады абвясцілі аб эвакуацыі семʼяў дыпламатаў і неабавязковага персаналу з гэтай краіны.

Амерыканскія ўлады загадалі сваім грамадзянам у Кувейце трымацца далей ад будынкаў дыпламатычнай місіі. Жыхарам Кувейта рэкамендавана заставацца дома. Гукі выбухаў былі чутны сёння раніцай (2 сакавіка) у Дубаі і Досе. Адзін з нафтаперапрацоўчых заводаў Саудаўскай Аравіі быў пашкоджаны ў выніку нападу беспілотніка.

Тры беспілотнікі былі збітыя каля аэрапорта Эрбіль на поўначы Ірака. Непадалёк знаходзіцца база ВПС ЗША, якая ўчора (1 сакавіка) была атакавана іранцамі.

У выніку ізраільскіх нападаў на Ліван загінулі больш за 30 чалавек і каля 150 атрымалі раненні. Атакі былі адказам на ракетныя абстрэлы «Хезбалы», праведзеныя па Ізраілі. Ноччу Ізраіль запусціў ракеты, між іншым, па Бейруце.

IAR/аз

Баявы беспілотнік атакаваў брытанскую базу на Кіпры – пацвердзіў прэзідэнт Нікас Хрыстадулідзіс

02.03.2026 07:33
Учора Вялікабрытанія пагадзілася, каб ЗША выкарыстоўвалі брытанскія базы для «абарончых» удараў па іранскіх ракетных устаноўках.

Іранскі рэжым развальваецца на нашых вачах, канстатуе прэзідэнт Польшчы

02.03.2026 08:30
Караль Наўроцкі выказаў шкадаванне ў сувязі з гібеллю трох амерыканскіх вайскоўцаў.