Беларуская Служба

МЗС Германіі: Мы не пагаджаемся на ўцечку інфармацыі з сустрэч ЕС

23.03.2026 17:16
Пасля публікацый The Washington Post, Еўрапейская камісія запатрабавала тлумачэнняў ад Будапешта.
 , e.
Брандэнбургскія вароты, Бeрлін.Photo: ArtTower/pixabay.com/CC0 Public Domain

Калі абвінавачванні супраць міністра замежных спраў Венгрыі пацвердзяцца, мы не будзем на гэта пагаджацца, заявілі члены ўрада Германіі ў адказ на паведамленні ў The Washington Post аб тым, што міністр Петэр Сіярта рэгулярна прадастаўляў міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову інфармацыю аб дамоўленасцях Еўрапейскага Саюза.

Прэс-сакратар урада Германіі Стэфан Карнеліус заявіў, што канцлер Фрыдрых Мерц ведае пра справу і ўжо на апошнім саміце ЕС звяртаў увагу на важнасць лаяльнасці еўрапейскіх партнёраў.

Паводле прэс-сакратара нямецкага МЗС, абвінавачванні сур'ёзныя.

— Кансультацыі ў рамках Еўрапейскага Саюза, у тым ліку сустрэчы міністраў замежных спраў, патрабуюць узаемнага даверу. Гэта адзін са слупоў, на якіх быў пабудаваны ЕС, і гэта не падлягае абмеркаванню. Мы не будзем пагаджацца на парушэнні гэтага прынцыпу, — сказаў Марцін Гізе.

— Калі хтосьці гэта робіць, у нас ёсць інструменты ЕС, каб санкцыянаваць гэта, — падкрэсліў прадстаўнік МЗС Германіі, дадаючы, што Петэр Сіярта абвяргае гэтыя абвінавачванні.

Пасля публікацый The Washington Post Еўрапейская камісія запатрабавала тлумачэнняў ад Будапешта.

IAR/аз

Кіраўнік МЗС Польшчы пра візіт прэзідэнта Наўроцкага ў Венгрыю: Гэта заангажаванне ў выбарчую кампанію

23.03.2026 14:01
Міністр Радаслаў Сікорскі не разумее, чаму Польшча павінна падтрымліваць «самага карумпаванага і прапуцінскага палітыка ў Еўропе».