Іранскае дзяржаўнае тэлебачанне прадстаўляе перамір’е са Злучанымі Штатамі як перамогу Тэгерана. У спецыяльнай заяве Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі падкрэсліваецца, што Іран нібыта дасягнуў сваіх мэтаў у канфлікце.
Улады паведамілі, што перамовы для ўдакладнення ўмоваў пагаднення пройдуць у Ісламабадзе. Паводле заявы, на працягу максімум 15 дзён «ваенная перамога» павінна быць замацаваная палітычнымі дамоўленасцямі.
Адначасова Тэгеран выступіў з жорсткім папярэджаннем: «Мы трымаем палец на спускавым курку, і найменшая памылка ворага атрымае поўны адказ».
Іранскія ўлады таксама павіншавалі грамадства з «гістарычнай перамогай» і заклікалі да адзінства і пільнасці. Нягледзячы на перамір’е, войска краіны застаецца ў поўнай баявой гатоўнасці.
iar/эж