Беларуская Служба

CNN: ЗША плануюць атакі, каб паралізаваць патэнцыял Ірану ў Армузскім праліве

24.04.2026 16:12
План прадугледжвае знішчэнне флоту хуткасных ударных кацераў і мінных суднаў, якія належаць Іранскай рэвалюцыйнай гвардыі. 
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Амерыканскія вайскоўцы распрацоўваюць новыя планы ўдараў, каб паралізаваць патэнцыял Ірану ў Армузскім праліве, паведамляе CNN са спасылкай на свае крыніцы. Паводле звестак тэлеканалу, Пентагон ацэньвае некалькі сцэнарыяў атак, у тым ліку ўдары па іранскіх цэлях у Армузскім праліве, паўднёвай частцы Персідскага заліва і Аманскай затокі.

План прадугледжвае знішчэнне флоту хуткасных ударных кацераў і мінных суднаў, якія належаць Рэвалюцыйнай гвардыі. Дональд Трамп учора (23 красавіка) згадаў пра гэтыя планы, заявіўшы, што ВМС ЗША будуць «страляць па любым кацеры, які ставіць міны ў Армузскім праліве».

CNN таксама паведамляе, што Злучаныя Штаты могуць аднавіць атакі на іншыя іранскія ваенныя абʼекты, у тым ліку на ракетныя арсеналы і пускавыя ўстаноўкі.

ПР/юл