Беларуская Служба

Антоніу Кошта заклікае еўрапейскія сталіцы ўзгадніць бюджэт ЕС да канца года

25.04.2026 10:10
Для зацвярджэння бюджэту ЕС неабходная аднагалоснасць усіх краін-членаў.
    ()
Будынак Рады Еўрапейскага Саюза (ілюстрацыя) Фота: Беларуская служба Польскага радыё, https://www.polskieradio.pl/396

Старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта заклікаў краіны ЕС дасягнуць пагаднення па новым шматгадовым бюджэце да канца 2026 года. Пра гэта палітык заявіў па выніках саміту ў Нікасіі, дзе абмяркоўваўся фінансавы план на 2028-2034 гады:

— На нас ляжыць агульная адказнасць дасягнуць пагаднення да канца года, каб быць упэўненымі, што сродкі з шматгадовага бюджэту будуць даступныя з 2028 года. Ключавое значэнне будзе мець узгадненне нашых амбіцый з неабходнымі ўласнымі рэсурсамі, але яшчэ ёсць праца, якую трэба зрабіць, — заявіў старшыня Еўрапейскай рады. 

Ціск на хуткае прыняцце бюджэту звязана з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Францыі. У Бруселі асцерагаюцца, што перадвыбарчая кампанія можа ўскладніць перамовы, а магчымая перамога крайніх правых — заблакаваць іх.

Для зацвярджэння бюджэту ЕС неабходная аднагалоснасць усіх краін-членаў.

iar/эж