Беларуская Служба

МЗС Фінляндыі: Сувязі Кітая з Расіяй перашкаджаюць гандлёваму пагадненню з ЕС

25.04.2026 18:18
Хоць у Германіі выказваюцца за паглыбленне гандлю з Кітаем, Еўракамісія пакуль ставіцца да такой ідэі стрымана.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Блізкія адносіны Кітая з Расіяй ускладняюць магчымасць заключэння гандлёвага ды інвестыцыйнага пагаднення паміж Еўрасаюзам і Пекінам. Пра гэта заявіла кіраўніца МЗС Фінляндыі Эліна Валтанен. Паводле дыпламаткі, Расія апынулася ў залежным становішчы ад Кітая. 

— Расія цяпер знаходзіцца ў залежнай пазіцыі ў адносінах да Кітая і не мае нічога, акрамя танных рэсурсаў, ад якіх Пекін атрымлівае выгаду.

У Пекіне такія ацэнкі адхілілі. Прадстаўнік МЗС КНР заклікаў фінскі бок «глядзець на развіццё адносін Кітая з іншымі краінамі рацыянальна і аб’ектыўна» і не палітызаваць гандаль.

Раней у ЕС абвінавачвалі Кітай у пастаўках Расіі тавараў падвойнага прызначэння, якія могуць выкарыстоўвацца і ў вайсковых мэтах.

Хоць у Германіі выказваюцца за паглыбленне гандлю з Кітаем, Еўракамісія пакуль ставіцца да такой ідэі стрымана.

pap/эж