Сыходзячы прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан паведаміў, што не будзе ў новым складзе парламента. У відэа, размешчаным у Facebook, Орбан гаворыць, што засяродзіцца на рэарганізацыі свайго палітычнага лагера.
— Паколькі мандат, які я атрымаў, як вядучы кандыдат у спісе кааліцыі «Фідэс»-КДНП, фактычна зʼяўляецца парламенцкім месцам «Фідэс», я вырашыў сысці ў адстаўку, — сказаў Орбан.
Ён дадаў, што засяродзіцца на рэарганізацыі свайго лагера.
Кааліцыя «Фідэс»-КДНП на чале з Орбанам прайграла парламенцкія выбары 12 красавіка апазіцыйнай партыі «ЦІСА», якая атрымала канстытуцыйную большасць.
Сыходзячы кіраўнік венгерскага ўрада — палітык з самым доўгім стажам працы ў гісторыі Венгрыі.
ав